Home

Advertisement

Астатні цягнік

  • Oct. 18th, 2008 at 2:03 AM

Запись опубликована faithless.Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Скажы мне “Бывай!”
Я бачу зьнiч там, дзе няма зор.
Скажы мне “Бывай!”
Я чую клiч там, дзе няма слоў.
Мо да сьвiтанку я пасьпею.
Астатнi цягнiк,
Я сьнiў цябе там, дзе няма сноў.
Астатнi цягнiк гудзе ў начы,
Мне не дае спаць.
Астатнi цягнiк склiкае нас,
Бо надышоў час.
Мы будавалi сьцены з цэглы.
Астатнi цягнiк - нястрымны цень,
Проста ймкне праз

Астатнi цягнiк, вазьмi мяне,
Я назаўжды твой.
Астатнi цягнiк, ратуй мяне,
Імкнi праз маю кроў.
Мы крочым побач, ды ня разам.
Скажы мне “Бывай!”
Бо ў гэты край я не прыйду зноў.
С. Корань - Ф. Аксёнцаў

Памятаеце, з чаго ўсё пачыналася? З Цягніка на Насьвіж. Ulis імкнуўся на Радзіму, што праўда ў адрозьненьні ад гамэраўскага на цягніку, але на мітычным нейкім цягніку. Ён імкнецца вярнуцца на радзіму - убачыць зноў замак, касьцёлы, роў. Ніхто ня зможа яго затрымаць. Ці вярнуць радзіму такой якой яна была калісьці - магутнай велічнай.. У думках?  З гэтага пачынаецца адысэя беларускага Ўлісу.. А сканчваецца яна гэтай песьняй. Мо няма вяртаньня?

Мы отправляемся на край света, чтобы найти себя.. Но способны ли мы вернуться, найти себя? Если не возвращаешься, значит так и не обрел себя? Мы крочым побач ды не разам - як цяжка знайсьці ўзаемапаразуменьне зь іншымі людзьмі..

То, что идет на край света, чтобы не пересечься с самим собой. Бог, солнце, Шекспир, коммивояжер, достигнув пересечения с собою в самой реальности обретают самих себя. Себя, какими они в себе были неотменимо предобусловлены стать. (Ulysses)

Tags:

Акторка

  • Jun. 3rd, 2008 at 11:36 PM

Запись опубликована faithless.Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Па панядзелках ты чакаеш нядзель,
Чакаеш цемры ранiцай.
Ты ненавiдзiш працоўныя днi,
Што так павольна цягнуцца.

Акторка ў стужцы пра лёс.
Скончыцца кiно - як пачак папiрос.

Любоўны ложак кантора твая,
Маё каханьне - праца зноў.
У ложку марыш пра час, калi
Табе ўжо мiне сто гадоў.

Акторка ў стужцы пра лёс -
Дубляў больш няма.

Адпачываеш амаль 30 дзён,
А 330 дзён чакаць.
У адпачынку ня трэба рабiць,
Пенсiянэрам лягчэй кахаць.

Акторка ў стужцы пра лёс -
Дубляў больш няма.
Ты скончыш фiльм сама.

С. Корань - Ф. Аксёнцаў

Яшчэ адна песьня зь першага альбому Ўліса “Чужаніца”. Я вось так часам жыву.

Tags:


Запись опубликована faithless.Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Kpaiнa доўгай белай хмары.
Мы не растлумачым, скуль прыйшлi.
Ты не пачуеш нашай мовы,
Прасякнутай пахам зямлi.
Мы пройдзем моўчкi, быццам вязьнi,
Бы ценi анёлаў праз царкву.
Мы пройдзем праз спакусу каханьнем,
Хаваючы ў сэрцах дрыгву.
Скачы, дурнiца -
Мы атрымалi сваё.
Ты стрэнеш мой варожы позiрк,
Ты не зразумееш што са мной.
Краiна доўгай белай хмары
Нiколi ня будзе тваёй.

Скачы дурнiца,
Мы атрымалi сваё.

Яшчэ адна песьня Ўліса, з другога альбому, самага незвычайнага, музыка фантастычная. 1990 год.

Знайшоў на блогу Ф. Аксёнцава. Дзеля параўнаньня.

A Longwhitecloudland is waiting
Where we are from we cannot tell
We cannot teach you our language
Soaked with the Earthbound smell

We’ll pass as silently as convicts
As shadows of angels through the Church
We’ll pass through this seduction of loving
Through inner wetlands of our hearts

You see my eyes are those of stranger
You’ll never get my final glance
A Longwhitecloudland is waiting
It can’t be yours by any chance.

Let’s dance, you silly
We’ve well deserved our share

1990, 2007

(c) English version - Felix Aksentsev & Maria Sadovskaya

ULIS - Kraina doўgajj belajj hmary

Tags:

Iржавыя днi

  • May. 9th, 2008 at 3:44 PM

Запись опубликована faithless.Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Гэта самая сумная і моцная песьня Ўліса. Я таксама часам адчуваю такое..

На небе йржа, калi я гляджу на неба.
Шукаю цябе - на дзявочых вачох iржа.

На сонцы йржа, калi я гляджу на сонца.
Шукаю цябе - ды й на тварах кабет iржа.

Гаспадары краiны,
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам.

На сэрцы йржа, калi я цябе кахаю.
На зорах iржа - я падобны на колер зор.
Шукаю цябе, дый вецер iржавы над намi.
Кахаю цябе, дый пахне йржой чабор!

Гаспадары краiны,
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам!

Iржавыя днi ды ночы нiбы з жалеза.
Iржавыя днi - у паветры сталёвы пах
Iржавыя днi, крывi чалавечай колер.
Iржавыя днi ды здаровы метал у снах!

Гаспадары краiны,
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам!

Таксама зь першага альбому. З “Чужаніцы”.Так, ULIS… Ен бадзяецца па горадзе. Ен брыдзе па праспэктах, прапахлых спаленым бэнзiнам i перапоўненых абыякавасьцю. Ен крочыць па вулiцах, зацярушаных пылам i запоўненых мiтусьнёю. Ен шыбуе завулкамi, заваленымi смецьцем i насычанымi падазронасьцю. Ен iдзе ўздоўж сквэраў i паркаў, мiнае пiўзаводы i бровар, шэрыя парканы i вузкiя форткi… Ен нясе свой смутак, сваю злыбеду, свой гонар i сваю прагу вяртаньня. (Адам Глёбус)

Tags:

Цягнік на Нясьвіж

  • May. 9th, 2008 at 3:15 PM

Запись опубликована faithless.Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Яшчэ адна песьня Ўліса, якая мне вельмі падабаецца. Выйшла яна на першым альбоме “Чужаніца” (1989). Дарэчы, гэта самы першы прафэсыйны альбом беларускіх рокераў. Запісаны ў Польшчы на прафэсыйнай студыі й выдадзены на вініле ў 1991 годзе.

Я зь ім сустрэўся ў чыстым купэ
Ў зваротнай дарозе.
Падобны тварам ён да мяне
Стаіць на парозе.

З глытком кожным у шклянцы маёй
Гарэлкі ўсё болей.
Мой недапалак з зацягам даўжэе
Ды гасьне паволі.

Рушыць цягнік на Нясьвіж,
Ідзе дадому.
Бом… Бом…

Я грэю каву, ды стыне яна,
Ды студзіць далоні.
Мне вандроўнік у вочы глядзіць,
Ён коньнік Пагоні.

“Пабач, - ён кажа,- аблокі плывуць
Насустрач ветру.
Дождж ад долу да неба ідзе,
Зьнікае ў паветры”.

Рушыць цягнік на Нясьвіж,
Ідзе дадому.

За сьнежнем раптам прыйшоў лістапад
У зваротнай дарозе.
Чым больш п`ю я, чым больш палю,
Тым больш я цьвярозы.

Я хутка ўбачу замак ці роў,
Убачу касьцёлы.
Дарма спрабуеш спыніць цягнік -
Я рыну пад колы.

Рушыць цягнік на Нясьвіж,
Ідзе дадому.

Заўважу, што ў Нясьвіжы няма ніякай чыгункі. Быў я там толькі аднойчы. Вельмі мяне ён уразіў сваёй прыгажосьцю. Такое файнае мястэчка з багатай гісторыяй. Чаго толькі варты палац Радзівілаў!!! Яшчэ там ёсьць Слуцкая брама. Пра яе яшчэ ў 1986 годзе напісала песьню Бонда - “Слуцкая брама непарушны мур, Слуцкая брама сьведка аванцюр, Слуцкая брама голас твой ня зьнік, Слуцкая брама я твой вартаўнік!”. Пазьней гэтую песьню ўваскрэсіла Крама. Яна ўвайшла ў зборнік лепшых песень Крамы ў новай аранжыроўцы (ужо ў трэцяй!).

Tags:

Будапэшт - Прага - Кабул

  • May. 9th, 2008 at 1:07 AM

Запись опубликована faithless.Вы можете оставить комментарии здесь или тут

Тады быў Будапэшт,
Ды каменьні ляцелі ў наш бок.
Мяне хлопец спытаў,
Ці я слухаю блюзы ці рок,
Адкуль зрушыў мой танк,
І чаму мая зброя зноў тут.
Прабач, пан Будапэшт,
Прабач, што прыйшоў да цябе.Пасля Прага была,
Дзе спытаў мяне нейкі карчмар -
Чаму хакі мой джут,
І чаму я хаваю свой твар.
.
Прабач, праскі карчмар,
Прабач, што хаваю свой твар.</p>

Ташкент, потым Кабул,
Дзе мой сябра памёр за мяне.
Дзе нас ніхто не пытаў,
Ці мы слухаем ‘хвалю’, ці не.
Ды сто чорных рублёў
Атрымалі за сына бацькі.
Прабач, мой Прэзыдэнт,
Табе не паверу я зноў.

Гэта самая першая песьня Ўліса, якая так і не была запісана, на жаль.. А тэкст прыгожы!

Tags: